|

Нашы сябры раздалі падчас святкавання Дня Волі некалькі тысячаў паштовак і ўлётак з наступным тэкстам: Дарагі сябра! Віншуем цябе з святочным для кожнага беларуса днём — Днём абвяшчэння Беларускай Незалежнасці. Сёння, як і 90 год таму, Беларусь таксама перажывае не лепшыя часы. Па краіне балюча ударыў сусветны крызіс, а дыктатарская улада, замест таго, каб рэфармаваць эканоміку, бярэ непадымальныя крэдыты, гойсае па замежных курортах ды расшырае шэрагі спецыяльнай міліцыі для застрашэння народу. Здаецца, што нашая краіна зараз, як у жахлівай казке, жыве ў вечнай зіме, без надзеі на світанак і абуджэнне. Але мы ведаем, што гэта ня так. Нават за самай халоднай і цемнай зімой абавязкова прыйдзе вясна! Галоўнае — верыць і чакаць, ды не страціць надзеі ў сэрцы і цеплыні душы.
Мы просім цябе падтрымаць тых, каму сёння цяжка і каму асабліва патрэбна твая дапамога. Дапамагі палітвязням! Гэта проста — дастаткова напісаць цеплыя словы на паштоўцы, што ты атрымаў зараз і адаслаць па аднаму з адрасоў, прыведзеных ніжэй. Ведай: некалькі словаў падтрымкі, напісаныя ад душы, зараз ім вельмі патрэбныя, і сагрэюць іх у халодны сакавіцкі вечар так, як нішто іншае. Так проста — падпісаць паштоўку! Так важна — падарыць надзею! Віншаванні з днём волі, пажаданні хуткага вызвалення ды й проста цёплыя словы трэба накіроўваць па наступных адрасах: Мікалай Аўтуховіч:220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Сіза №1, камэра 14 Юры Лявонаў:220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Сіза №1, камэра 54 Уладзімер Асіпенка:220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Сіза №1, камэра 22 Арцём Дубскі: 213826, Магілёўская вобл., г.Бабруйск, 1-ы Пераезны зав., 10, СІЗА №5.
|